Гродна прызналі лепшым абласным цэнтрам краіны па выніках Года добраўпарадкавання. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Усяго пераможцаў выбіралі ў пяці катэгорыях. Сярод абласных цэнтраў і Мінска першае месца заняў менавіта Гродна. Абласны цэнтр набраў 298 балаў.

Сярод гарадоў з насельніцтвам больш за 50 тысяч жыхароў лепшымі сталі Ліда і Наваполацк. У катэгорыі гарадоў і гарадскіх пасёлкаў з насельніцтвам ад 10 да 50 тысяч жыхароў перамаглі Астравец, Заслаўе і Пружаны.

Лідскі раён таксама прызналі адным з лепшых

Сярод невялікіх гарадоў і пасёлкаў (да 10 тысяч жыхароў) адзначаны Чашнікі, Чэрыкаў, Бялынічы і гарадскі пасёлак Акцябрскі.

Таксама вызначылі лепшыя сельскія населеныя пункты. У іх ліку вёска Домжарыцы Лепельскага раёна, аграгарадок Акцябрская Віцебскага раёна, аграгарадок Кароцькі Кармянскага раёна, аграгарадок Шэні Пружанскага раёна і вёска Ляскавічы Іванаўскага раёна.

Акрамя таго, лепшымі прызнаны Гомельская вобласць і сем раёнаў краіны: Бярозаўскі, Чашніцкі, Калінкавіцкі, Лідскі, Маладзечанскі, Шклоўскі і Першамайскі раён Мінска.

Колькі грошай атрымае Гродна

Пераможцаў конкурсу ўзнагародзяць пераходным вымпелам і грашовымі прэміямі, якія выдзеляць з рэспубліканскага бюджэту. Так, напрыклад, Ліда атрымае прэмію ў 3000 базавых велічынь — 135 тысяч рублёў, а Гродна — 8000 базавых велічынь — 360 тысяч рублёў.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы