У Threads карыстальніца Кацярына падзялілася ўражаннямі аб паездцы ў Гродна. Горад жанчыне не спадабаўся — піша, што акрамя вуліцы Савецкай глядзець было няма чаго. Публікацыя набрала больш за 300 каментароў – гродзенцы абурыліся.
“Гродна… Шэры горад, не спадабаўся ўвогуле, акрамя Савецкай не было чаго паглядзець…”, – напісала турыстка. У каментарах Кацярына дадае, што ўражанні ад Гродна сапсаваў дождж, а таксама папрашайкі, якія падчас прагулкі падыходзілі да жанчыны “разоў пяць”.
Меркаванні карыстальнікаў падзяліліся. Адны спрабавалі даказць Кацярыне, што Гродна – выдатны горад. Іншыя – згаджаліся з дзяўчынай, трэція – абражалі і заклікалі яе хутчэй пакінуць горад.
«Гродна – не грошы, ён не павінен усім падабацца»
Адна з карыстальніц падзялілася сваёй гісторыяй. Жанчына родам з Карэліі, падчас аднаго з падарожжаў разам з сям’ёй апынулася ў Гродне. Горад настолькі ўразіў расіянку, што паўгода таму яна сюды пераехала. Жанчына піша, што ў Гродне “хочацца жыць”, таму што тут утульна і зручна.
Іншая ўдзельніца абмеркавання адзначае, што нарадзілася ў іншым горадзе, але ў Гродна ёй “хочацца вяртацца зноў і зноў”.
А жыхарка Брэста дадае, што была ў Гродне пяць гадоў таму. З таго моманту яна марыць пабываць у горадзе зноў.
«Я настолькі люблю свой горад, што ператвараюся ў быка, калі гавораць, што ён ні пра што. Але разумеюць, што Гродна – гэта не грошы, і ён не павінен усім падабацца», – піша адна з гараджанак.
«Згодна. Вёска вёскай»
Ёсць у каментарах і тыя, хто падтрымліваюць Кацярыну. У тым ліку і гродзенцы. Пішуць, што ў горадзе сумна і шэра, а таксама не разумеюць, чаму пост дзяўчыны выклікаў такую негатыўную рэакцыю.
«Падзяляю! Была там неаднаразова, горад зусім не спадабаўся. Не разумею, чаму яму столькі ўвагі», — піша адна з удзельніц абмеркавання.
«Жыву тут 20 гадоў. Згодна, што вёска вёскай. Хачу ў Мінску жыць», — адзначае іншая карыстальніца.
Некаторыя ўдзельнікі абмеркавання адзначаюць, што пост Кацярыны – звычайная правакацыя на каментары.
Чытайце таксама: У Гродне за месяц закрылася пяць устаноў





