Аварыя адбылася непадалёк ад ГЗК Triniti. Паводле папярэдняй інфармацыі, сутыкнуліся катафалк, легкавік і МАЗ. У выніку катафалк перавярнуўся, труна вылецела на праезную частку. Пярэднюю частку легкавога аўто сур’ёзна пашкодзілі, паведамляе ТРК Гродно. 

Падрабязную інфармацыю аб пацярпелых яшчэ ўдакладняюць. На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ.

UPD: Праз паўтары гадзіны пасля здарэння стала вядома, што пацярпелых у аварыі няма. ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама паведаміла, што за рулём “Рэно” быў 33-гадовы кіроўца. Ён праехаў на чырвоны і сутыкнуўся з 25-гадовым кіроўцам “Мэрсэдэса”.

У адносінах да кіроўцы «Рэно» склалі адміністрацыйны пратакол. Яму пагражае штраф ад 5 да 20 базавых велічыняў (225 – 900 руб.). Таксама могуць пазбавіць правоў кіроўцы тэрмінам на два гады.

Чытайце таксама: У Гродне аштрафавалі двух кіроўцаў — не саступілі дарогу хуткай

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы