Дранікі і бульбяную бабку хочуць уключыць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Падаць заяўку для ЮНЭСКА прапанаваў прэзідыум Савета Міністраў – гэта плануюць зрабіць да канца сакавіка, паведамляе Telegram-канал «Правительство Беларуси».
Улады мяркуюць, што ўнясенне дранікаў і бабкі ў спіс ЮНЭСКА пасадзейнічае папулярызацыі Беларусі як краіны, дзе захоўваюць традыцыі. Таксама спадзяюцца, што гэта ўзмоцніць турыстычную прывабнасць краіны і разаўе гастра-турызм.
Дасье “Стравы з цёртай бульбы, традыцыі прыгатавання і спажывання ў Беларусі” для намінацыі ў ЮНЭСКА спецыялісты пачалі распрацоўваць яшчэ ў студзені 2026.
Пакуль у спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ёсць сем беларускіх элементаў. Сярод іх – абрад Юр’еўскі карагод, культура ляснога бортніцтва, саломапляценне і выцінанка. Страваў у спісе няма.
У 2019 годзе ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі ўнеслі банкуху — на прыгатаванне аднаго пірага сыходзіць каля 50-60 яек, кілаграм масла і мукі.
Чытайце таксама: У Гродзенскай вобласці любяць крывяную каўбасу і дзеруны. “Белкартаграфія” выпусціла гастранамічную мапу краіны




