Забудоўшчык «Бетонный улей» з Брэста выйграў аўкцыён на ўчастак у 4,5 га ў Дзевятоўцы. Будоўля разгорнецца ў квартале паміж пяціпавярхоўкай па вуліцы Брыкеля 22к4, карпусамі шматпавярховак Таўлая, 34 і Таўлая, 42 і 44.
Усе прыватныя пабудовы ў квартале пойдуць пад знос. Кампаніі спатрэбіцца час, каб распрацаваць праект – будаўніцтва запланавана на 2027 год.
Чым вядомы «Бетонный улей»?
Кампанія – лакальны брэсцкі дэвелапер. На сваім сайце забудоўшчык адзначае, што пры будаўніцтве звяртае ўвагу на экалогію і энергаэфектыўнасць. Забудоўшчык ужо распрацоўваў два праекты для Брэста – жылыя комплексы з высокапавярховай забудовай.


Чытайце таксама: Што будзе з фантанамі на Паповіча ў Гродне пасля перапродажу гасцініцы?



