На сустрэчах у кавярні знаёмяцца і абмяркоўваюць тэму вечара. Яны праходзяць па серадах і пятніцах. Пакуль ёсць расклад на сакавік.
У клубе будуць размаўляць аб будучыні, адносінах, рытуалах і жыццёвых сітуацыях. На сустрэчах свабодны дрэс-код. Чай, кава і дэсерт уваходзяць у кошт сустрэчы.
– Мы ствараем прастору, дзе можна выдыхнуць. Мы беражліва ставімся да гісторый адзін аднаго. Тут можна казаць шчыра – і адчуваць бяспеку, – пішуць стваральнікі.
Каб стаць рэзідэнтам, трэба заплаціць 200 рублёў. У іх уваходзяць чатыры сустрэчы ў месяц, доступ да закрытага чату рэзідэнтаў, 10% зніжкі на праекты клуба і кансультацыі экспертаў.
Дзяўчаты знаёмяцца і камунікуюць і за межамі клуба.
Чытайце таксама: У Гродне з’явіцца жаночы клуб ад нутрыцыёлага




