Акаўнт “крамы” “Фавела” з’явіўся ў Instagram. У ім можна самому назваць цану тавару або аддаць туды свае рэчы. Пакуль у імправізаванай краме ёсць 16 лотаў – адзенне, дыскі, кнігі. Ёсць першыя зацікаўленыя.
– Гэта маленькая прастора, вольная ад традыцыйных капіталістычных адносін. У ім ты можаш купіць любую рэч за цану, якую прызначаеш ты сам! – пішуць стваральнікі.
Увесь асартымент цалкам складаецца з перададзеных рэчаў. У Гродне купіць або аддаць рэчы можна асабіста, па Беларусі – дастаўкай. Аддадзеныя рэчы павінны быць прыдатнымі для ўжывання.
Атрыманыя грошы ў канцы кожнага месяца будуць размяркоўвацца на падтрымку сацыяльных праектаў – напрыклад, «Адданае сэрца» або праект «Зямляне» (валанцёрскі фермерскі рух).
– Гэта значыць, у цябе ёсць выдатная магчымасць унесці свой уклад у падтрымку як гэтага праекта, так і іншых сацыяльных ініцыятыў, проста аддаўшы нам свае непатрэбныя рэчы або купіўшы што-небудзь у нас! – абяцаюць стваральнікі.
Чытайце таксама: Закупы ў сэкандзе: новы від спорту ці шлях да зялёнай эканомікі?




