Парк актыўнага адпачынку спыняе зімовы сезон у сувязі з пацяпленнем. Інфармацыя з’явілася 26 лютага ў Instagram «Каробчыцкага Алімпу».
У каментарах пад публікацыяй аб закрыцці зімовага сезона гараджане просяць «адразу чыніць пад’ёмнік на цюбінгавай трасе». Таксама скардзяцца, што за два месяцы маразоў гарматы так і не пакрылі снегам верхнюю горку. Астатнія наведвальнікі дзякуюць парку за адпачынак.
У гэтым зімовым сезоне «Каробчыцкі Алімп» планавалі адкрыць 7 студзеня, але з-за ўмоў надвор’я ўлады Гродзенскай вобласці перанеслі дату на 10-е. У апошні тыдзень можна было пакатацца са скідкай у 50%.
Чытайце таксама:«Забег прыгажосці». У Гродне дзяўчаты прабягуцца ў сукенках



