У Гродне 28 лютага правядуць бізнес-форум для ўладальнікаў кавярняў, кіраўнікоў і тых, хто марыць адкрыць сваю кавярню.
“Мы верым: моцная кававая супольнасць нараджаецца не толькі ў сталіцы. Цяпер веды, практычныя кейсы і вопыт топ-спікераў становяцца бліжэй да кожнага рэгіёну. CoffeeFest едзе да вас”, – напісалі арганізатары.
Гродзенцаў навучаць кіраванню камандай без хаосу, укараненню стандартаў якасці і трэндам, якія павялічаць чэк. Каб прыйсці, трэба зарэгістравацца.
Форум ужо прайшоў у Мінску і Брэсце. У Гродне мерапрыемства пройдзе ў івэнт-прасторы “Тишина”.
Чытайце таксама: Вялікі гайд па кавярнях у цэнтры Гродна


