Масленічны фестываль правядуць ужо ў гэтую нядзелю – 22 лютага. Гатоўнасць удзельнікаў дазволіла перанесці свята на больш ранні тэрмін, пішуць у Telegram-канале «Гродна Плюс».
Правядзенне фестывалю перанеслі на тыдзень раней. Да гэтага меркавалася, што “Гродзенскі РазГуляй” адзначаць 28 лютага. Але дата не падыходзіла ні пад Масленіцу, ні пад кірмаш “Казюкі”. Апошні дзень Масленіцы, якая фармальна звязана з Вялікім пастом у праваслаўных, – 22 лютага. А 28 лютага будзе ўжо першая нядзеля Вялікага посту ў Праваслаўнай Царкве.
Праграма мерапрыемства
12:00-12:20 – масленічны парад карэт з вул. Сацыялістычнай да плошчы Леніна.
12:20-12:45 – адкрыццё свята на плошчы Леніна.
12.45—21.30 — канцэрт на плошчы Леніна з удзелам артыстаў з Мінска і Гродна.
13:00—19:00 — рамесніцкае свята “Казюкі” на Савецкай плошчы.
У праграме Масленіцы таксама запланавана вогненнае шоу, астравок лазняў, квэст, шоу асілка, спартыўныя спаборніцтвы і спаленне пудзіла.
Чытайце таксама: Гастранамічныя пляцоўкі і новы талісман “Казюкоў”: з’явілася праграма Масленіцы ў Гродне



