На двух развязках у Гродне з’явяцца святлафоры: на коле Брыкеля і Таўлая і скрыжаванні Белуша і Антонава. Да 19 сакавіка зробяць праекты. А ў красавіку пачнуць іх устаноўку.

Гродзенская ЖКГ праводзіць дзве закупкі. Яны каштуюць 21 871 і 22 179 рублёў. Столькі каштуе распрацаваць праект рэканструкцыі скрыжавання з устаноўкай святлафораў. На Брыкеля і Таўлая прыменяць адаптыўнае пешаходнае рэгуляванне – зялёнае святло для пешаходаў будзе ўключацца па выкліку кнопкай.

Скрыжаванне на Антонава, паміж рынкам і праваслаўным могілкамі, досыць загружанае, як і ўся вуліца Антонава. Раней у гандлёвыя дні там маглі ўтварацца заторы.

Восенню 2025 года ў Гродне правялі маніторынг загружаных вуліц. Хацелі палепшыць умовы і бяспеку руху транспарту і пешаходаў. Прапановы распрацоўвалі разам з ДАІ.