У Гродне зноў сумясцілі Масленіцу і Казюкі — але выбралі дзень, які не падыходзіць ні да аднаго свята. Для святога Казіміра яшчэ рана, а для Масленіцы ўжо позна, адзначае сайт katolik.life.

Фестываль «Гродзенскі Разуляй», у межах якога адбудуцца Казюкі, запланавалі на 28 лютага. Галоўны акцэнт — на Масленіцы. У праграме — масленічны парад, канцэрты, лажанне на слуп і спальванне чучала.

Пры тым, што сёлета апошні дзень Масленіцы, якая фармальна звязана з Вялікім постам у праваслаўных, — 22 лютага. А 28 лютага будзе ўжо першая нядзеля Вялікага посту ў Праваслаўнай Царкве.

Прыкмет святкавання Масленіцы з хрысціянскім сэнсам, а не паганскім, не было і раней, аднак даты масленічнага тыдня ў праваслаўных дагэтуль у Гродне захоўваліся. Цяпер жа, каб зноў сумясціць несумяшчальнае — Масленіцу і Казюкі — выбралі дзень, які не падыходзіць ні да аднаго, ні да другога свята.

Таксама няма ніякіх згадак, з якой нагоды наогул святкуюцца Казюкі. У гэты дзень у 1484 годзе ў гродзенскім замку памёр княжыч Казімір, сын караля і вялікага князя Казіміра Ягелончыка, прызнаны пазней святым — заступнікам Літвы, патронам моладзі, майстроў і рамеснікаў, а таксама Гродзенскай каталіцкай дыяцэзіі.

Калі ў Вільнюсе Казюкі працягваюцца тры дні і суправаджаюцца шэсцем у гонар святога Казіміра, то ў Гродне і раней такога не было. Зараз жа няма нават згадак пра заступніка рамеснікаў. Таму гродзенскія Казюкі разам з абрадам спальвання чучала ствараюць уяўленне, што фестываль нібыта звязаны з паганскай Масленіцай. Ад традыцыі засталася толькі назва.

Казюкі губляюць свой сэнс

У 2025 годзе адроджанаму ў Гродне фестывалю рамеснікаў «Казюкі» спаўняецца 25 гадоў, аднак за апошнія гады традыцыя заўважна абясцэнілася. Апошні раз Казюкі праходзілі як самастойнае мерапрыемства ў 2021 годзе. Тады фестываль яшчэ захоўваў статус міжнароднага — у ім удзельнічалі майстры з Украіны.

У 2022 годзе ў Гродне правядзенне Казюкаў і Масленіцы ўпершыню сумясцілі. Тады рамесная ярмарка прайшла на Савецкай, а гулянні — на плошчы Леніна.

У 2023 годзе Казюкі і Масленіца ў Гродне праходзілі ў сакавіку і ўжо на адной плошчы — Савецкай. На рамесную ярмарку, якая калісьці збірала майстроў з суседніх краін, не прыехаў ніводзін замежны прадстаўнік.

Тады ў народным аматарскім аб’яднанні майстроў і мастакоў «Гродзенскі каларыт» казалі, што сабралі больш за сто заявак на ўдзел у кірмашы з Пінска, Магілёва, Віцебска і Гродна.

Праводзіліся альтэрнатыўныя Казюкі

Некалькі гадоў у Гродне праводзіліся альтэрнатыўныя Казюкі. Напрыклад, у 2019 годзе незарэгістраваны Саюз палякаў арганізаваў свой кірмаш у дворыку каля Генконсульства Польшчы на вуліцы Будзёнага. Тады ў альтэрнатыўных Казюках удзельнічала каля 400 майстроў.

Гэтыя Казюкі праходзілі пры падтрымцы тагачаснага генконсула Польшчы ў Гродне Яраслава Ксёнжэка. «Мы хочам бачыць у Казюках глыбокую, прыгожую польскую традыцыю былой Рэчы Паспалітай, а таксама магчымасць паказаць людзям свае шматлікія мастацка-рамесныя таленты. Гэта вельмі важна», — казаў консул.

За арганізацыю гэтага кірмашу Анжаліку Борыс хацелі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці, але справу ў дачыненні да яе закрылі праз нязначнасць правапарушэння.

буденного 48а дворик казюки
Альтэрнатыўныя Казюкі ў 2019 годзе. Фота: з архіва

Гэтыя Казюкі праходзілі пры падтрымцы тагачаснага генконсула Польшчы ў Гродне Яраслава Ксёнжэка.

«Мы хочам бачыць у Казюках глыбокую, прыгожую польскую традыцыю былой Рэчы Паспалітай, а таксама магчымасць паказаць людзям свае шматлікія мастацка-рамесныя таленты. Гэта вельмі важна», — казаў консул.

За арганізацыю гэтага кірмашу Анжаліку Борыс хацелі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці, але справу ў дачыненні да яе закрылі праз нязначнасць правапарушэння.