Рэжысёр і рэканструктар Васіль Калач адкрывае ў Цэнтры культуры і адпачынку ў польскім Супраслі трэніроўкі гістарычнага фехтавання. Яны пройдуць для “дзяцей, якія маюць смеласць, энергію і хочуць адчуць дух мінулых эпох”. 

Група будзе “ўльтракамерная” – на шэсць месцаў. Гэта дазваляе надаць максімум увагі кожнаму і робіць фармат “элітным”. Заняткі пасуюць дзецям 9–12 гадоў. 

Група стартавала 10 лютага. Кошт – 90 PLN за месяц з чалавека. Больш пра месца і час – тут.

Заняткі праводзіць Васіль Калач — рэканструктар з Клуба гістарычнай рэканструкцыі „Invictus 1863“. У Гродне ён кіраваў фрык-тэатрам «Гексаген» і займаўся папулярызацыяй гісторыі. Цяпер вядзе шэраг гістарычных праграм на YouTube.

“Гэта не будуць звычайныя спартыўныя заняткі. Гэта будзе прыгода, дысцыпліна, гісторыя і моцныя эмоцыі — усё ў найлепшым выкананні!” – абяцае Васіль.