Аквапарк «Лазурный» і мост па вуліцы Філарэта хочуць адкрыць да юбілейнага Фестываля нацыянальных культур, які пройдзе ў Гродне ў пачатку чэрвеня. Аб такіх планах паведаміў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель.
Мост на Філарэта адкрыюць у траўні
Рэканструкцыя моста праз Юрысдыку пачалася восенню 2025 года пасля таго, як будынак прызналі небяспечным. Будаўнікі разабралі стары купал. Новая маналітная пліта захавае гістарычны вобраз моста.
Хмель адзначае, што працы вядуць “практычна без перапынку”, часам па 16 гадзін у дзень. Адкрыць мост плануюць у траўні 2026 года.


Аквапарк «Лазурный» запрацуе ў чэрвені
Таксама да Фестывалю нацыянальных культур хочуць адкрыць аквапарк “Лазурный”. У аквапарку з’явіцца некалькі басейнаў з 20-метровымі дарожкамі і воднымі атракцыёнамі. У новым «Лазурном» будуць джакузі і СПА-зона з некалькімі відамі лазняў – у тым ліку рускай і альпійскай саунамі.


У 2013 годзе басейн закрылі з-за аварыйнага стану – ён прастойваў 12 гадоў. Працы пачалі ў сакавіку 2025, будаўніцтва новага аквапарку фінансуе горад. Раней паведамлялася, што рэканструкцыя абыдзецца ў 12 млн руб.
Чытайце таксама: Палепшаныя кантэйнеры, рамонт дахаў і ўльтрагук. У Гродне мясцовыя ўлады будуць змагацца з чайкамі



