У Гродне правядуць забег “Ледзяны чалавек”. Яго прысвяцілі Дню абаронцаў айчыны, таму падчас марафону ўдзельнікі павінны прадэманстраваць “сілу духу ў халодныя зімовыя дні”, піша «Гродна Плюс». Мужчыны пабягуць з голым торсам, жанчыны — у шортах і майках.
Акрамя абавязковага дрэс-кода для ўдзельнікаў забегу ёсць яшчэ адно абмежаванне – непаўналетнія спартсмены могуць бегчы толькі з дазволу бацькоў.
Забег пройдзе 21 лютага ў лесапарку “Пышкі”. Марафон пачнецца ў 11:00, удзельнікі прабягуць 4,5 км. Будзе перакус – каша і цёплы чай. Першыя 70 марафонцаў атрымаюць медалі.
Чытайце таксама: “Напіцца і забыцца”, бытавуха і Саладуха. Што не так з гарадскімі святамі ў Гродне



