Гродзенскі гарвыканкам шукае, у якой бы газеце публікаваць інфармацыю “аб стане спраў” у Гродне. Гэта медыя атрымае дадатковыя 120 000 рублёў з гарадскога бюджэту.
Рабіць публікацыі трэба ўвесь год з 23 лютага па 31 снежня.
Медыя павінна выходзіць не менш разы ў тыдзень, яго наклад – не менш за 15 000 асобнікаў. Фармат ліста А3. Павінны быць у тым ліку каляровыя паласы. А таксама — аўтарская падача матэрыялу і якасныя фота. Газета павінна распаўсюджвацца праз пошту і ў крамах.
Мяркуючы па тыражу, падыходзіць пад апісанне толькі “Гродзенская праўда”.
Да публікацыі плануецца інфармацыя:
- аб значных падзеях у сацыяльна-эканамічным, культурны, спартыўным і грамадскым жыцці Гродна,
- аб дзейнасці выканкамаў і адміністрацый, аб’яднанняў і партый,
- новыя законы,
- маладзёжнай палітыцы.
А таксама — афіцыйныя віншаванні, матэрыялы пра ветэранаў працы, перадавікоў вытворчасці, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў і інш.
Чытайце таксама: За мяжой шануюць, у нас руйнуюць. Як “Гродзенская праўда” піша пра перапахаванні ахвяр вайны ў Беларусі і за мяжой



