Падпорную сцяну ля бізнес-цэнтра «Замкавы» (вул. Заводская, 13) у Гродна чакае абследаванне. Пасля гэтага выдадуць тэхнічную справаздачу, дзе будуць рэкамендацыі па рамонце і эксплуатацыі.
Пры абследаванні павінны вызначыць нахілы сцяны. Выявіць дэфекты і напісаць рэкамендацыі па рамонце. Таксама яна пройдзе георадарнае абследаванне і ультрагукавое даследаванне падмурка з абодвух бакоў.
Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка шукала выканаўцу. На гэта павінны былі выдаткаваць 6 257 рублёў. Работы павінны правесці з 9 лютага па 10 сакавіка. Але пакуль прапанову адзінага ўдзельніка адхілілі — яна не адпавядала закону.

Падпорная сцяна ля бізнес-цэнтра «Замкавы» ахоўвае ад апоўзняў пагорак, на якім стаіць драмтэатр. Таксама яна выконвае эстэтычную функцыю – на ёй намаляваны выгляд горада.
Чытайце таксама: Будынак драмтэатра ў Гродне прызналі гісторыка-культурнай спадчынай



