У Лідзе плануюць забудаваць новы мікрараён індывідуальнага жылля — Малейкаўшчына. У 2022 годзе частку аднайменнай вёскі плошчай 18,6 гектара ўключылі ў межы горада. Зараз афармляюць дакументы, пасля чаго ўчасткі выставяць на аўкцыён. Лідскі райвыканкам збірае прапановы па назвах будучых вуліц.
Выказаць меркаванне можна з 4 лютага па 5 сакавіка 2026 года. Заяўкі, якія паступяць пасля 5 сакавіка, разглядацца не будуць.
Падрабязнасці — ва ўпраўленні архітэктуры і будаўніцтва Лідскага райвыканкама па адрасе: вуліца Савецкая, 8, кабінет 27. Прыём вядзецца па буднях з 8:30 да 13:00 і з 14:00 до 17:30. Тэлефоны для даведак: 62-86-80 і 62-44-64.
Прапановы прымаюцца ў пісьмовым выглядзе — асабіста або па пошце па тым жа адрасе, а таксама па электроннай пошце: [email protected].
Што будзе з забудовай?
Жыхароў таксама папрасілі прапанаваць варыянты назваў новых вуліц у Instagram-акаўнце «Лида (не) официально». Апытанне таксама неафіцыйнае.
Вось што прапанавалі карыстальнікі: Беларуская, Абрыкосавая, Вінаградная, Цяністая, Чылавая, Вайбовая, Фізкультурная.
Праўда, частка гэтых назваў у Лідзе ўжо ёсць, адзначалі каментатары, і цікавіліся, што будзе з ужо існуючай забудовай у Малейкаўшчыне.



