Сабралі ідэі, як незвычайна правесці Дзень святога Валянціна ў Гродне: ад рамантычных сэтаў і аўтарскіх дэсертаў да лекцый, кіно і ўтульнага адпачынку за горадам.

Дзе пакаштаваць рамантычныя сэты да Дня ўсіх закаханых

У Гродне шэраг устаноў падрыхтаваў спецыяльныя меню да 14 лютага, каб стварыць атмасферу ідэальнага спаткання.

Лаўнж-бар «Мята»: сэт для закаханых за 150 рублёў

Меню ўключае:

  • Дэсерт «для яе»: кекс з цёмнага піва са сметанковым крэмам і клубніцамі
  • Два салаты з сырам пад філа: печаная груша і чыпсы з бекону
  • Татакі з выразкі: вітэла таната з «зямлёй» з кедра і пармезану
  • Уцінае філе з ванільным дэмігласам: крэм з батату і чыпсы з пастарнаку
  • Leche de tigre з ласосем і клубніцамі

Лаўнж-кафэ «Барашка»: дэсерт-сюрпрыз і новыя кактэйлі

Установа падрыхтавала сэт з новымі стравамі і спецыяльнымі кактэйлямі. Асаблівасць — дэсерт-сюрпрыз, начынку якога нельга выбраць:

  • Малінавая начынка — два кактэйлі ў падарунак.
  • Аблепіхавая начынка — сертыфікат на 100 рублёў;
Пакаштаваць святочныя сэты, схадзіць на масаж ці купіць пернікавую «Камасутру». Ідэі да 14 лютага ў Гродне
Страва з сэта ў «Барашку». Фота: instagram.com/barashka.grodno

Для ўдзелу ў акцыі неабходна загадзя забраніраваць столік.

Рэстаран «Эсперанта»: рамантыка і жывая музыка

14 лютага тут чакаюць гасцей з 13:00 да апошняга наведвальніка. Установа абяцае:

  • цёплы прыём і рамантычную абстаноўку
  • спецыяльную Valentine’s карту кактэйляў і страў
  • жывую музыку для настрою

Спецыяльнае меню ўключае: сэт з курыных канверцікаў з запечанай гарбузой, салат з ласосем, кактэйлі «Персікавы фіна», «Амарэ-манга» і «Forbidden fruit».

Рэстаран-караоке «Містэрыя»: сэт для дваіх

Меню ўключае:

Дэсерт «Закаханае сэрца»

Пасту з ласосем і равіолі з буракоў

Кактэйлі: Banana Boom і Cherry Blossom

Рэстаран «Бекон»: лімітаваны сэт для закаханых

Рэстаран падрыхтаваў эксклюзіўны лімітаваны сушы-сэт для закаханых. А таксама прапануюць фірмовыя кактэйлі і салодкі дэсерт Шу.

Прапанова для дваіх: паехаць на прыроду

Комплекс «Каробчыцы» прапануе правесці 14 лютага ў доміках на прыродзе: каля маёнтка ёсць гасцінічны міні-комплекс. Домікі цалкам абсталяваны бытавой тэхнікай і мэбляй, не трэба нічога дадаткова прыносіць. Кошт арэнды пачынаецца ад 350 рублёў за суткі, працуе шатл з Гродна. Бонусы для закаханых: пры браніраванні доміка вы атрымліваеце бясплатны ўваход на тэрыторыю маёнтка «Каробчыцы».

Пакаштаваць святочныя сэты, схадзіць на масаж ці купіць пернікавую «Камасутру». Ідэі да 14 лютага ў Гродне
Гасцінічныя домікі. Фота: grodnomk.by

Расслабіцца ў SPA

Студыя «Воздух» прапануе спецыяльную SPA-праграму для пар пад назвай «Ягадны кактэйль». Яна разлічана на дваіх гасцей і доўжыцца амаль дзве гадзіны. У праграму ўваходзяць масаж спіны, шыі, рук і ног, абгортванне з маскай для цела, масаж галавы, душ і чаяванне са смакоццямі. Праграма даступная 14 і 15 лютага.

Майстар-класы і лекцыі

Лекцыя па псіхалогіі і фільм

13 лютага ў кінапрасторы mooon адбудзецца лекцыя псіхолага Яўгеніі Русіноўскай на тэму «Псіхалогія паспяховых адносін паміж мужчынам і жанчынай». Пасля лекцыі гледачоў чакае паказ фільма «Вялікі Гэтсбі». Білеты ўжо даступныя на сайце ўстановы. Кошт аднаго білета — 35 рублёў.

Пакаштаваць святочныя сэты, схадзіць на масаж ці купіць пернікавую «Камасутру». Ідэі да 14 лютага ў Гродне
Фота: pexels.com, носіць ілюстрацыйны характар

Сямейны майстар-клас

У гандлёвым цэнтры TRINITI ў Гродне пройдзе сямейная нядзеля, прысвечаная Дню ўсіх закаханых. Гасцей запрашаюць зрабіць паштоўкі для блізкіх сваімі рукамі. Бясплатны майстар-клас адбудзецца 8 лютага ў 13:00 на трэцім паверсе ГЦ, на пляцоўцы КІТ насупраць крамы OZ.by. Арганізатары абяцаюць дапамагчы з ідэямі і даць усе неабходныя матэрыялы. Удзел бясплатны, але патрабуецца папярэдні запіс.

Майстар-класы па роспісе і кераміцы

У творчай майстэрні «Аранжарэя» да 14 лютага падрыхтавалі некалькі майстар-класаў. 12 і 13 лютага там будзе праходзіць роспіс міні-палатна «магніт Валянцінка» (ці на вольную тэму). А 14 лютага — «МК-асацыяцыя адзін з адным». Пачатак усіх майстар-класаў а 19:00.

Таксама да Дня святога Валянціна тут пройдуць групавыя майстар-класы па кераміцы. Удзельнікам прапануюць стварыць парныя кубкі з гліны — фармат падыдзе як для пар, так і для тых, хто хоча правесці вечар у творчай атмасферы.

Заняткі адбудуцца 13 лютага а 19:00, а таксама 14 лютага а 16:00 і 19:00. Працягласць майстар-класа — 2–3 гадзіны, дадаткова будзе час для камунікацыі і фота.

Кошт удзелу — 80 рублёў, у цану ўключаны ўсе матэрыялы і інструменты, а таксама напой і садавіна.

Пакаштаваць святочныя сэты, схадзіць на масаж ці купіць пернікавую «Камасутру». Ідэі да 14 лютага ў Гродне
Фота: pexels.com, носіць ілюстрацыйны характар

Салодкая рамантыка да Дня святога Валянціна

Кавярня-кандытарская «Цэх» падрыхтавала спецыяльную калекцыю дэсертаў.

У асартыменце:

  • Далікатныя сэрцайкі «Love collection» з клубнічным пламбірам
  • Шакаладныя сэрцы «Труфель»
  • Аўтарскія дэсерты ў каробачках
  • Бента-торцікі з вашымі фота

Колькасць дэсертаў абмежаваная, таму заказваць лепш загадзя.

Пакаштаваць святочныя сэты, схадзіць на масаж ці купіць пернікавую «Камасутру». Ідэі да 14 лютага ў Гродне
Фота: instagram.com/ceh_grodno

Пернікі і свечкі да 14 лютага ад мясцовых майстроў

Таксама ў Гродне да Дня святога Валянціна можна заказаць тэматычныя наборы імбірных пернікаў «Камасутра». Усе пернікі рыхтуюць з натуральных інгрэдыентаў, без штучных дабавак.

Яшчэ адзін варыянт мядовых пернікаў прапануе і іншая кандытарка. Абяцае, што яны будуць «духмянымі і смачнымі з цудоўным букетам спецый».

Таксама ў якасці падарунка можна выбраць свечкавыя духмяныя валянцінкі.

Бясплатная дастаўка валянцінак

У OldCity з 5 па 12 лютага будзе працаваць пошта валянцінак. У атрыуме стаіць спецыяльны паштовы куток, дзе можна выбраць паштоўку, напісаць цёплыя словы для любімага чалавека і апусціць яе ў паштовую скрыню. Гандлёвы цэнтр бясплатна адправіць такія пасланні па ўсёй Беларусі.

14 лютага для гасцей OldCity ў атрыуме ўсталююць святочнае сэлфі-люстэрка.