На Савецкай, 14 у Гродне адкрылася Mona art studio. Гэта творчая прастора, дзе можна праводзіць мерапрыемствы і святкаваць дні нараджэння. Студыя з’явілася ў канцы студзеня.
Тут праходзяць майстар-класы і арт-вечарыны. Можна праводзіць спатканні і дні нараджэння. А ў працэсе – маляваць карціны і рабіць свечкі і гіпсавыя скульптуры.
– Дапаможам падабраць майстар-клас для вашага арт-дня нараджэння, дзявочніка, спаткання або іншага прыватнага мерапрыемства. Таксама ў нас праходзяць адкрытыя майстар-класы для ўсіх ахвотных, – пішуць уладальнікі.






У каментарах адзначаюць эстэтыку месца і паведамляюць, што яе не церпіцца наведаць. Студыя зроблена ў светлых танах. Тут шмат свечак. На сцяне – вялікае люстэрка, якое спадабаецца блогерам і аматарам сторис.
Чытайце таксама: Майстар-класы, арт-спатканні і арт-тэрапія. Дзе ў Гродне памаляваць дзецям і дарослым



