Днём 27 студзеня ў бальніцу хуткай дапамогі Гродна звярнуліся больш за 80 чалавек, з іх больш за 30 — атрымалі траўмы з-за галалёду. Аб росце траўматызму паведамляе ТРК «Гродно». 

Сярод самых частых траўм, якія атрымліваюць гараджане, пашкоджанне капсульна-звязкавага апарата, расцяжэнні, пераломы са зрушэннем. Адкрылі дадатковы кабінет для прыёму. Частку працы выконваюць супрацоўнікі прыёмнага пакою бальніцы.

Пацыентаў, якія атрымалі дадатковыя траўмы, накіроўваюць на кансультацыю да сумежных спецыялістаў. Пры пераломе са зрушэннем гродзенцаў чакае шпіталізацыя. У прыёмным аддзяленні дзяжурыць нейрахірург – туды накіроўваюць з траўмамі галавы.


У Гродна прыйшо пацяпленне, а з ім і галалёд. Па гэтай прычыне ў рэгіёне аб’явілі жоўты ўзровень небяспекі. У горадзе працуюць камунальныя службы – вуліцы і тратуары апрацоўваюць супрацьгалалёднымі рэагентамі. Аўтобусны парк Гродна папярэджвае аб складанай дарожнай абстаноўцы. З-за надвор’я магчымы затрымкі транспарту.

Чытайце таксама: “Чэргі да траўматолага”. Гродзенцы скардзяцца на “каток” на вуліцах у сацсетках