Інцыдэнт адбыўся 23 студзеня на вуліцы Жамчужнай у Лідзе. Атруціўся 9-гадовы хлопчык, а таксама дзве дзяўчынкі узростам 9 і 14 гадоў.

Дзяцей шпіталізавалі з сімптомамі атручвання ўгарным газам. Мяркуецца, што прычынай атручэння стала адсутнасць цягі ў коміне газавага катла, піша “Гродзенская праўда”. 

Угарны газ небяспечны, таму што ён без колеру, паху і смаку. Сімптомы атручвання – галаўны боль, млоснасць, галавакружэнне. Можа дайсці да ванітаў і сутаргаў. У такім выпадку трэба выветрыць памяшканне, выйсці на вуліцу і выклікаць хуткую дапамогу. Наступствы лечацца толькі ў бальніцы.

Чытайце таксама: У Гродне засыпаюць горкі — у студзені 80 дзяцей патрапілі ў траўмапункт пасля катання на цюбінгах