Кантралёркі з Ваўкавыска падалі пазоў у суд на гараджаніна, які здымаў іх на відэа і вёў прамыя трансляцыі ў TikTok. У роліках ён абражаў іх і расказваў аб неналежным выкананні абавязкаў. Кантралёркі палічылі, што гэта ганьбіць іх гонар, паведамляе Белта.  

Ролікі і прамыя эфіры мужчына публікаваў з верасня па кастрычнік 2025 года — іх ахоп перавысіў 200 тыс. праглядаў. Аўтар абражаў кантралёрак і расказваў пра іх хамскія паводзіны з пасажырамі. Каментатары, якіх не выявілі, падтрымалі яго.

Жанчыны папрасілі суд прызнаць, што ролікі ганьбяць іх гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю. Таксама кантралёркі хацелі, каб відэа выдалілі, а ў сваім акаўнце аўтар апублікаваў рашэнне суда.

Суд Ваўкавыскага раёна падтрымаў пазоў. Ён прызнаў, што ролікі ганьбуюць гонар кантралёрак, абавязаў аўтара на працягу пяці дзён выдаліць відэа, а таксама на працягу 15 дзён апублікаваць рашэнне суда ў TikTok. З аўтара таксама спагоняць 126 руб. у рахунак выдаткаў ісціц па справе. Рашэнне суда ўступіла ў сілу.

Чытайце таксама: У гродзенскага тралейбуса №23 з’явіўся хейтэр. Аўтобусны парк адрэагаваў