Фестываль Gastrofest.Кава пройдзе ў Гродне з 29 студзеня па 15 лютага. У ім удзельнічаюць гарадскія кавярні, якія прапануюць наведвальнікам дэгустацыйныя сэты коштам 13 руб. У Instagram фестывалю ўжо з’явіліся першыя сэты.
Кафэ-кандытарская «Ягода»
Ва ўстанове на Маладзёжнай, 1 пададуць «Мока Баўнці» — напой на аснове эспрэса з какосавым сіропам. На дэсерт – сметанковае суфле «Спячы мішка» на вафельнай дробцы.


Кавярня «Тэмпл»
У «Тэмпл» на Маставой, 31 гатуюць гарбузовы латэ з тапіёкай. Сэт дапоўняць пірожным у выглядзе мандарына. У начынні – ванільны ганаш, белы шакалад і мандарынавы канфі.


Кафэ «Место вкусных разговоров»
Установа знаходзіцца на Савецкай, 10. У сэт уключылі шакаладна-малінавы латэ з сублімаванымі ягадамі, а ў якасці дэсерту — шакаладна-малінавае пірожнае.


Кавярня Lcoffee
У кавярні на Дамініканскай, 3 зробяць шакаладны мока з дабаўленнем узбітых вяршкоў. Сэт дапоўняць тарталеткай з цытрынавай карамеллю, бісквітам і мусам.


Чытайце таксама: У Гродне пройдзе фестываль Gastrofest.Кава. Сэты крыху падаражэлі



