Фактычны аб’ём інвестыцый у асноўны капітал “Гродна Азот” у 2025 годзе не дасягнуў запланаваных значэнняў. Прычына ў тым, што контрагенты пераносілі тэрміны пастаўкі абсталявання, а генпадрадчык несвоечасова зрабіў праектную дакументацыю.

Пра гэта на нарадзе расказаў намеснік генеральнага дырэктара па капітальным будаўніцтве і развіцці Аляксандр Півень. 

На прадпрыемствы стварылі працоўную групу, каб распрацаваць план падрыхтоўкі да рамонтаў і выключыць зрывы графікаў у 2026 годзе. “Ключавым стаў акцэнт на тым, што выключныя выпадкі, якія патрабуюць пераносу тэрмінаў, не павінны станавіцца ўтоенымі праблемамі, а патрабуюць своечасовага, адкрытага і рэгламентаванага кіравання”, – паведамілі на нарадзе.

Чытайце таксама: “Калі завод стане, запусціць яго будзе немагчыма”. Былы супрацоўнік «Гродна Азот» — пра забастоўку, затрыманне і катаванні ў калоніі