Сэрвіс атрымаў назву «Брокар» (Bro Car) — мяркуючы па дадатку, выклікаць таксі пакуль можна толькі ў Гродне. У сацсетках гродзенцы адзначаюць, што ўжо спрабавалі замовіць паездку, але вольных машын не было.
Сэрвіс запусцілі ў Гродне
Пра запуск новага сэрвісу паведамлялі яшчэ ў чэрвені 2025. Агрэгатар казахстанскі, таксама “Брокар” працуе ў Азербайджане. Першы філіял беларускага сервісу адкрылі ў Віцебскай вобласці летам мінулага года. У тым самым горадзе шукалі юрыста. Дакладных дат пачатку працы таксі не паведамлялі.
Цяпер з’явіўся сайт «Брокар» — сярод даступных у пошуку абласных цэнтраў ёсць толькі Гродна. З пераваг абяцаюць хуткую падачу, опцыю папярэдняга заказу і магчымасць дзяліцца трэкам паездкі з блізкімі.
Дадатак ужо працуе. Пакуль там можна замовіць толькі стандартны легкавы аўта. Кошт паездкі ў эканом-класе — ад 2,3 руб.


Гараджане: выклікаць машыну пакуль не атрымалася
Гродзенцы адзначаюць, што ўжо бачылі рэкламу «Брокар» у горадзе. Некаторыя паспрабавалі выклікаць машыну, але даступных аўта не было.
“Вельмі доўга шукаў [аўта] і не знайшоў”, — піша fruct_vegetable.
«Толькі нельга нікога выклікаць, таксістаў няма», — дадае nnlkshn.
«Яно толькі з’яўляецца, кошты фіксаваныя, кіроўцы і аўтамабілі тыя ж, што і ў “яндэкс таксі” натуральна будуць для пачатку. Затым, думаю, што будуць і абклееныя аўтамабілі», — мяркуе sergeishavykin92.
Чытайце таксама: Кошты выраслі ў 3 разы, машыну не дачакаешся. Што беларусы думаюць пра таксі, якія цяпер працуюць паводле новага закона?



