У Гродне на Вадохрышча, 19 студзеня, палонку традыцыйна абсталююць на Юбілейным возеры. Сёлета з’явіцца і дадатковае месца для купання — у агратурыстычным комплексе «Каробчыцы». Рэдакцыя Hrodna.life сабрала поўны спіс месцаў у Гродзенскай вобласці, дзе можна акунуцца ў палонку як у дзень праваслаўнага свята, так і напярэдадні.

Традыцыйная купель у Гродне

Юбілейнае возера

У Гродне традыцыйныя вадохрышчанскія купанні пройдуць на Юбілейным возеры. Акунуцца ў палонку можна будзе 19 студзеня з 12:00 да 16:00. На месцы будуць дзяжурыць выратавальнікі, медыкі і супрацоўнікі міліцыі.

Вадохрышчанскія купанні ў Каробчыцах

Сёлета новай лакацыяй для вадохрышчанскіх купанняў стануць Каробчыцы. Пачатак — а 15:00. У праграме запланаваны малебен у храме-капліцы, пасля чаго адбудзецца асвячэнне вады і вадохрышчанскія купанні. Госцяў таксама чакаюць народныя калядкі, карагоды, розыгрышы, салдацкая каша і гарачая гарбата. Для смельчакоў, якія вырашаць акунуцца, абяцаюць сагравальны напой. Уваход у комплекс будзе бясплатным.

Што па надвор’і?

Сёлета на Вадохрышча ў Гродне сіноптыкі абяцаюць маразы да −15 °С у ноч з 18 на 19 студзеня. У нядзелю днём будзе −9 °С і сонечна, у панядзелак крыху цяплей — −7 °С і таксама сонечна.

Парады выратавальнікаў

Гродзенскія выратавальнікі нагадваюць, што ўдзел у вадохрышчанскіх купаннях патрабуе захавання мераў бяспекі. Акунацца варта толькі ў спецыяльна абсталяваных палонках, дзе дзяжураць выратавальнікі і медыкі.

Перад пагружэннем важна разагрэць цела, а ў вадзе знаходзіцца не даўжэй за адну хвіліну, каб пазбегнуць пераахаладжэння. Катэгарычна забаронена купанне ў стане алкагольнага ап’янення.

Пасля выхаду з вады рэкамендуецца адразу пераапрануцца ў сухое цёплае адзенне і выпіць гарачую гарбату. Асаблівую асцярожнасць выратавальнікі просяць захоўваць людзям з хранічнымі захворваннямі, пажылым і бацькам з дзецьмі.

18 студзеня 2026 года

  • Смаргонскі раён
    • Смаргонскі гарадскі парк (вадаём): 19:00–22:00.
  • Астравецкі раён
    • г. Астравец, р. Лоша («Востраў кахання»): 11:30–00:00.
  • Гродзенскі раён
    • аг. Гожа, «Танкавае возера»: 18:00–20:00.
    • д. Табола (Верцялішкаўскі с/с), капань: 14:00–16:00.
  • Мастоўскі раён
    • г. Масты, станцыя ОСВОД: 20:00–22:00.
  • Навагрудскі раён
    • г. Навагрудак, аз. Моладзевае (вул. Драздовіча): 14:00–20:00.
    • д. Мотча (купель): 20:00–01:00.
    • д. Гнесічы (купель): 20:00–01:00.
    • д. Уселюб (купель): 20:00–01:00.
  • Слонімскі раён (аг. Жыровічы)
    • вул. Савецкіх Пагранічнікаў: 17:00–00:00.
    • вул. Першамайская: 17:00–00:00.

19 студзеня 2026 года

  • г. Смаргонь, гарадскі парк: 11:00–14:00.

Лідскі раён

  • г. Ліда, 1-е Лідскае возера: 16:30–21:00.
  • г. Бярозаўка, вул. Карзюка (возера): 14:00–16:00.

Слонімскі раён

  • аг. Жыровічы: 08:00–20:00.

Навагрудскі раён

  • д. Мотча: 10:00–14:00.
  • д. Гнесічы: 10:00–14:00.
  • д. Уселюб: 10:00–14:00.
  • аг. Валеўка, возера Свіцязь: 14:00–18:00.

Ваўкавыскі раён

  • г. Ваўкавыск, вадасховішча «Дамба»: 08:00–20:00.
  • д. Падрось, возера санаторыя «Пралеска»: 08:00–20:00.

Дзятлаўскі раён

  • г. Дзятлава, вул. Фогеля (возера): 13:00–20:00.
  • г. Дзятлава, вул. Савецкая: 13:00–20:00.

Іўеўскі раён

  • г. Іўе, вул. Дзяржынскага (купель): 20:00–00:00.
  • д. Бакшты, р. Бярэзіна: 12:30–14:00.

Іншыя населеныя пункты

  • г.п. Бераставіца (возера): 12:00–17:00.
  • г. Ашмяны, «Пруд № 4»: 12:00–14:00.
  • г.п. Зельва, вадасховішча «Зэльвенскае»: 12:00–14:00.
  • д. Сынковічы (крытая купель): з 12:00.
  • г.п. Воранава, гарадскі пляж: 14:00–16:00.
  • г. Масты, станцыя ОСВОД: 10:00–19:00.
  • г. Свіслач, вул. Кастрычніцкая (возера): 12:00–13:30.
  • г. Астравец, р. Лоша: 11:30–20:00.