Жыхару кватэры на Дамброўскага, 5 паставілі на каналізацыю заглушку. Справа ў тым, што яго доўг па камунальных паслугах перавысіў 900 руб., паведамляе «Гродна Плюс».
Устаноўка заглушкі абыходзіцца ў 210,6 руб. — пасля гэтага даўжнікі не могуць карыстацца каналізацыяй. Зняць заглушку можна толькі пасля аплаты доўгу і прадастаўлення квітанцыі ва УЖРЭП.
Калі цягам месяца доўг не пагасіць, на даўжніка пададуць у суд — яго могуць выселіць з кватэры.
За 2025 год у Гродне заблакавалі каля 70 кватэр з-за даўгоў па камуналцы. Пасля адключэння 20 жыхароў аплацілі запазычанасці — іх сума перавысіла 30 тыс. руб.
Чытайце таксама: У Гродне даўжнікам па камуналцы клеяць на дзверы стыкеры з QR-кодамі – спасылкі вядуць на дзяржканал



