Бар «Фарадей» на Сацыялістычнай, 32 праводзіць рэбрэндынг. Сайт установы выдае памылку, а ў сацсетках гродзенцы паведамляюць, што ўстанова “ўжо некалькі тыдняў не працуе”.

Апошняе абнаўленне ў Instagram «Фарадея» было 6 лістапада 2025 — пісалі пра «Гастрафэст». У апісанні профіля таксама з’явілася аб’ява аб тым, што ўстанова часова не працуе.

Замест стымпанку – неон і вінтаж: якім будзе “Лэйбэл”

Верагодна, у бары вырашылі правесці рэбрэндынг — рыхтуюцца да адкрыцця ўстановы «Лэйбэл». Уладальнікі апісваюць яго як “бар з характарам”.

Пакуль збіраюць каманду, якім будзе меню – яшчэ незразумела. Мяркуючы па Instagram «Лэйбэл», ва ўстанове зменяць інтэр’ер і атмасферу. Будуць выкарыстоўваць вінтажныя дэталі, постэры і неон. Але пакуль уладальнікі публікуюць фота з інтэр’ерамі “Фарадэя”.

«Вас чакае мноства лакацый і разнастайных залаў. Для тых, хто любіць адасобленую атмасферу — утульныя куткі з мяккімі канапамі і прыглушаным святлом. Для аматараў зносін — прасторныя залы з агульнымі сталамі і дынамічнай абстаноўкай. Ёсць таксама стыльныя VIP-зоны для асаблівых сустрэч і расслабленага адпачынку», — пішуць уладальнікі.

Установа належыць прыватнаму прадпрыемству “Валфед”, якое спецыялізуецца на гандлі ежай, напоямі і тытунем. “Фарадеем” валодала ТАА “Эпсилон групп”. 


Бар «Фарадей» прапрацаваў каля 8 гадоў — яго адкрылі на Сацыялістычнай, 32 на месцы былога паба «Pub 32». Установу аформілі у стылістыцы стым-панку – мэблю і дэталі інтэр’еру выраблялі ўручную.

Меню складалася з бургераў, ролаў, салат, супоў і піўных закусак. Таксама падавалі алкаголь – кактэйлі і піва.

Чытайце таксама: Punk Roll у Гродне аднавіў працу – раней гараджане скардзіліся на атручэнні