“Гроднаэнерга” закупляе прылады адпужвання птушак. Гэта не першая такая закупка. На прадпрыемстве лічылі, што яны не дазволяць ім садзіцца на элементы паветраных ліній электраперадачы. Гэта клопат і пра птушак – так яны не будуць гінуць.
Усяго закупяць:
- Супрацьптушкавыя загараджальнікі антыпрысадачна-загараджальнага тыпу – 120 штук,
- Супрацьптушкавыя загараджальнікі антыпрысаднага тыпу двух відаў – 75 і 10 штук,
- Супрацьптушкавыя загараджальнікі антыпрысадных прылады тыпу “конус” — 155 штук,
- Яршы птушкаабарончыя антыпрысадачныя – 9660 штук.
На ўсё выдаткуюць 157 900 рублёў з уласных сродкаў. Закупку завершаць да красавіка 2026 года.
Пра птушак як пра праблему загаварылі ў 2024 годзе. Старшыня гарвыканкама Андрэй Хмель назваў чаек праблемай для практычна кожнага мікрараёна Гродна. Арнітолаг жа сумняваецца, што птушкі — сапраўды праблема для Гродна.


