Установы Гродна ўжо анансуюць навагоднія карпаратывы і вечарыны. Hrodna.life паглядзеў, дзе ў горадзе можна адзначыць зімовыя святы і ў колькі гэта абыдзецца.
Вечарыны 31 снежня ў Гродне
Bovini: прывітальны фуршэт і кавер-бэнд
У гастрабары Bovini на Карла Маркса, 31 запланавана навагодняя праграма: будзе прывітальны фуршэт, выступленні кавер-бэнда, танцавальнае шоу, а таксама Дзед Мароз са Снягуркай.
Мерапрыемства пачнецца ў 22:00.
“Сон”: начная дыскатэка на двух танцпляцоўках
У бары “Сон” на Тэльмана, 4 вечарынка пачнецца ў 01:00 і працягнецца да 08:00. Запланаваны два танцполы і шэсць дыджэяў.
Прастора 707: вечарынка з дрэс-кодам
Івэнт-прастора “707” ладзіць тэматычную вечарынку “Ночь золотого огня”. Будуць танцы, вядучы і конкурсы. Гасцей просяць прытрымлівацца дрэс-коду і выбіраць уборы ў чорных і бардовых адценнях з залатымі, бронзавымі і меднымі акцэнтамі.
Мерапрыемства пачнецца ў 21:00 па адрасе Курчатава, 1а.
Паб Harat’s: спецыяльнае навагодняе меню
Навагодняя вечарынка ў пабе Harat’s на Карла Маркса, 24 пачнецца ў 22:00. Будзе вядучы, кавер-бэнд Absolute і спецыяльнае навагодняе меню. Для наведвання мерапрыемства неабходна бронь.
Бар «Менделеев»: дыджэй-сэты да раніцы
У бары «Менделеев» на Калючынскай, 21 зладзяць начную вечарынку. Мерапрыемства пачнецца ў 01:00 — запланаваны тэматычныя кактэйлі, дыджэй-сэты да раніцы і танцы. Неабходная бронь.
Бар «Лондон»: закрытая вечарынка па запрашальных
Бар «Лондон» анансаваў «закрытую вечарынку толькі для сваіх». Мерапрыемства пройдзе 1 студзеня ў 02:00, каб атрымаць запрашэнне, трэба напісаць у direct установы.
Клуб «База»: рэтра-вечарына з падарункамі
У начным клубе “База” на Перамогі, 35 зладзяць рэтра-вечарынку з вядучым, шоу-праграмай ад Дзеда Мароза, конкурсамі і падарункамі.
Мерапрыемства пачнецца ў 22:00, білеты на вечарынку можна купіць на месцы. Забраніраваць столікі можна па тэлефоне 375 24 777 19 89.
Карпаратывы ў Гродне
«Гудини»: навагоднія вечары ў стылі 90-х
У гастрабары “Гудини” з 26 па 30 снежня будуць праводзіць тэматычныя мерапрыемствы ў стылі 90-х. Запланавана шоу-праграма, спецыяльнае меню ад шэф-павароў, дэкарацыі, фотазона ў стылі дзесяцігоддзя і адпаведныя музычныя хіты.
Паводле інфармацыі ў Instagram гастрабара, вольныя месцы на 29 і 30 снежня яшчэ засталіся.
Misteria: шампанскае і жывая музыка
У рэстаране-караоке Misteria на Савецкай, 31 можна прыйсці кампаніяй 31 снежня. Для гасцей запланаваны закускі, парцыённыя салаты і гарачыя стравы. Таксама будуць падаваць шампанскае. У якасці забаў – вядучы, караоке, жывая музыка ад дыджэяў і Дзед Мароз са Снягуркай.
Кошт вечара – 300 руб. з чалавека. Патрапіць на мерапрыемства можна па папярэдняй броні.
Sherwood: баль-маскарад і таемны VIP-госць
У рэстаране Sherwood на Падольнай, 37 тэматычныя вечары будуць праходзіць з 19 па 30 снежня. Запланаваны выступленні вядучых, DJ-сэты, фатографы, падарункі і «таемны VIP-госць».
Напярэдадні Новага года ў рэстаране зладзяць карнавальную ноч – баль-маскарад. У астатнім праграма тая ж: вядучыя, фатографы і падарункі.
Патрапіць на мерапрыемствы можна пасля папярэдняй броні столікаў па тэлефоне 375 (29) 862 16 21.
Greenwich: шоу-балет і Дзед Мароз
З 19 па 31 снежня ў рэстаране Greenwich на Савецкай, 29 таксама будуць праводзіць карпаратывы. Запланаваны кавер-групы, шоу-балет ад Яўгена Якуша, DJ і Дзед Мароз са Снягуркай.
Бронь даступная па тэлефоне 375 (29) 540 20 30.
“Паланэз”: ежа і шмат сюрпрызаў
Тэматычныя вечарыны плануюць і ў рэстаране “Паланэз” на Будзёнага, 56. Карпаратывы пройдуць з 19 па 30 снежня. Гасцям абяцаюць “смачную ежу, інтэрактыўную праграму з вядучым, а таксама мноства прыемных сюрпрызаў і падарункаў”.
Бронь столікаў ужо адкрыта – 375 (33) 370 40 22.
“Пышкі”: вечарына ў стылі 90-х
Святкаванне Новага года пройдзе на турбазе “Пышкі”. Судзячы па афішы, вечарынкі будуць вытрыманыя ў «стылі 90-х». Запланавана шоу-праграма з вядучым, музычныя выступленні і “танцавальныя флэшмобы пад святламузыку на вялікім экране”. У праграму карпаратыву ўключана “вытанчанае святочнае меню”.
З 20 па 30 снежня карпаратыў у “Пышках” каштуе 130 руб. з чалавека. У навагоднюю ноч – 180 руб., а з 1 па 10 студзеня – зноў 130 руб.
Бронь карпаратыву даступная па тэлефонах 375 (152) 62 30 70 і 375 (44) 592 94 26.
Карпаратывы ў Гродзенскай вобласці
Свяцк: жывая музыка і конкурсы
У палацава-паркавым комплексе Свяцк таксама будуць навагоднія карпаратывы. Даты іх правядзення арганізатары пакуль не называюць, тым не менш, анонс ужо з’явіўся ў Instagram.
Запланаваны вядучы, жывая музыка, конкурсы і падарункі. Браніраваць столікі можна па тэлефоне 375 (29) 883 33 36.
Мір: вячэра ў падзямеллях замка
Рэстаран «Княжацкі двор» у Міры таксама арганізуе карпаратывы і фуршэты да Новага года. Абяцаюць святочную вячэру ў «падзямеллях Мірскага замка». Умяшчальнасць – да 42 чалавек. Кошт – 200 руб. з госця.
Браніраваць рэстаран можна па тэлефоне 375 (44) 708 20 82.
Чытайце таксама: “Не чапай, гэта на Новы год!” Пажылыя гродзенкі расказалі, як рыхтаваліся да свята ў савецкі час.



