У Гродне выставілі на аўкцыён будынак 1900 года пабудовы – ён знаходзіцца на вуліцы Леніна, 26а. Новы ўладальнік можа перабудаваць яго пад спартзалу і забаўляльны цэнтр – такая інфармацыя з’явілася на сайце Гродзенскага цэнтра нерухомасці.
Дом на вуліцы Леніна двухпавярховы, ёсць мансарда і падвал. Агульная плошча дома – 730, 9 м. кв.



Адна з умоў аўкцыёну – распрацаваць праект па рамонце або рэканструкцыі будынка на працягу 1 года і 6 месяцаў з моманту заключэння дагавора.
Участак знаходзіцца ў ахоўнай зоне гісторыка-культурных каштоўнасцей, таму праект рэканструкцыі пакупнік павінен узгадняць з Мінкультам.

Аўкцыён пройдзе 15 студзеня, стартавая сума лота – 1 398 468,36 руб.
Чытайце таксама: За стадыёнам «Нёман» з’явіцца новы аб’ект – будынак выставілі на аўкцыён



