Штогадовы кніжны фрымаркет пройдзе 20 снежня ў Цэнтральнай дзіцячай гарадской бібліятэцы. Акрамя абмену кнігамі, гродзенцаў чакаюць кніжныя актыўнасці для ўсёй сям’і і дабрачыннасць.

На кніжны фрымаркет можна прынесці кнігі, якія вы хочаце аддаць, ці якімі плануеце абмяняцца. Можна і проста ўзяць упадабаную кнігу. Мерапрыемствы пройдуць з 10.00 да 15.00.

  • 10.00 – Інтэрактыўныя чытанні па кнізе М.Крысціны Батлер “Як Яжулька і яго сябры выратавалі Новы год” для дзяцей 4-5 гадоў.
  • 11.00 – Тэатралізаваная пастаноўка па кнізе Свена Нурдкві “Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькі” 6+
  • 14.00 – Майстар-клас для ўсёй сям’і па вырабе навагодняга сувеніра.
Книжный фримаркет
Кніжны фрымаркет

У рамках фрымаркета пройдзе інфармацыйная кампанія ў падтрымку дзяцей з дыягназам булёзны эпідэрмаліз. Гэта рэдкае спадчыннае захворванне, пры якім скура і слізістая становяцца неверагодна далікатнымі і пакрываюцца бурбалкамі нават ад найменшай траўмы – трэння або расчоса. Такіх дзяцей называюць “дзецьмі-матылькамі”, параўноўваючы іх з далікатнымі крыламі насякомага.

Таксама збяруць грошы на закупку спецыялізаванага харчавання, перавязачных матэрыялаў і спецсродкаў за сыходам скуры. У бібліятэцы ўжо стаіць скарбонка цэнтра “ПАРА”, праз якую іх можна падтрымаць.

Чытайце таксама: Аўтарытарызм, кіберпанк і Акрэсціна. 6 кніг, якія трэба прачытаць для разумення Беларусі