У Гродне распрацуюць праект зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці-землянога форта № 6. Побач з гэтымі землямі на вул. Дзяржынскага ўзвядуць комплекс будынкаў камунальнай гаспадаркі.

Ахоўныя зоны ўзгодняць і зацвердзяць у Міністэрстве культуры. Пры працы ўлічаць літаратурныя і гістарычныя крыніцы і навуковыя абследаванні тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Гэтым займаецца Упраўленне капітальнага будаўніцтва горада Гродна. На працы выдаткуюць 9 093,5 рублёў. Іх правядуць са снежня па люты 2026 года.

Земляны форт № 1 у Пышкі цалкам цэлы. Форт № 2 захаваўся часткова — ён размяшчаўся на месцы былога стадыёна «абутнік» побач з 12-й школай. Часткова ацалеў форт № 4, размешчаны побач з бальніцай «Азот». Фарты № 3, 5, 6 — 1887−1889 гадоў - і 7 не захаваліся.

Чытайце таксама: Ролік пра гродзенскія фарты набраў больш за 4 млн праглядаў. Чым прыцягвае людзей старая крэпасць