У Harat’s Irish Pub у Гродне 13 снежня збіраюцца на вечарыну «Мне няма куды гэта надзець». Ідэя ў тым, каб выгуляць ўборы, якія, як відаць з канцэпцыі, вам няма куды насіць.

 — Калі шафа забіта, але надзець усё роўна няма чаго — значыць, пара на вечарыну! <…> Прыходзь у чым заўгодна: у пайетках, піжаме, пухавіку ці нават у плёнцы з бурбалкамі — мы не асудзім. Галоўнае — твой вайб і добры настрой. Падрыхтуй вобраз, які даўно хацеў вынесці ў людзі - ці проста надзень першае, што ўпадзе з вешалкі, — пішуць арганізатары.

Гуляць будзе DJ SKYBIT. Вечарына пачнецца ў 20.00. Уваход — 10 рублёў.

Фармат вечарынак «Мне няма куды гэта надзець» з’явіўся ў 2010-х і атрымаў новы віток у 2024−2025 гадах. Туды можна надзець дзіўныя рэчы, якія вы купілі і не носіце.

Чытайце таксама: У Гродне пройдзе лекцыя пра каву з дэгустацыяй