У Лідзе ў снежні пройдуць адразу два гастранамічныя фестывалі: «Посныя традыцыі» з 8 па 14 снежня 2025 года і «Цёплыя сустрэчы» ў кавярнях — з 15 па 21 снежня.

У гастрафэсце «Посныя традыцыі» бяруць удзел восем лідскіх устаноў.

На фестывалі прадставяць як традыцыйныя посныя стравы, так і сучасныя інтэрпрэтацыі. У меню ўстаноў — бульбяныя зразы, комы. А таксама клёцкі з белай рыбай, смажаная барабулька, пярловая каша з насеннем і арэхамі, цельнае з рыбы, збіцень і ўзвар. Таксама заяўлены сэт з адзінаццаці посных закусак і пяльмені з грыбамі.

Адна з устаноў прапануе калядны сэт вагой больш за паўтара кілаграма. Асноўнай стравай у ім стане асётр.

Сэты будуць вагой ад 500 г і не даражэйшыя за 20 рублёў. Удзельнічаюць Гастра‑бар «Столле», Грыль‑бар «1323», Карчма «Кумпяк» у Лідскім замку, Кавярня «Стары горад», кафэ «Гранд», рэстаран‑бар «Госці», лаўндж‑бар «Мята» і бар «Віскі‑Кола».

Гастрафестываль «Цёплыя сустрэчы» стане працягам поснага фестывалю і пройдзе ў кавярнях. Яго тэмай будуць аўтарскія напоі і дэсерты, якія будуць прадстаўлены ў рамках падзеі.

Удзельнікі прадставяць сэты — напой і дэсерт, якіх яшчэ не было ў меню ўстаноў. Тут таксама абяцаюць сувязь з традыцыямі Лідчыны. Кошт поўнага сэту — не больш за 15 рублёў.

Удзельнічаць будуць наступныя ўстановы: Manual Brew Coffee, Hygge і Hygge Central, Добрая Кава, Міцкевіча 22, Адрас Лета, Джыні, Ловін, Моманты і Карчма Кумпяк у Лідскім замку.