У 2020 годзе гендырэктарам ведамства прызначылі Віктара Жука. Цяпер у графе «Генеральны дырэктар» на сайце «Гроднаэнерга» нікога не значыцца.
Паводле інфармацыі крыніцы Hrodna.life, яго некалькі тыдняў таму затрымалі - як мяркуецца, за карупцыю. Таксама яго знялі з пасады.

Віктар Жук родам з Іўеўскага раёна. У Гродзенскай энергасістэме працуе з 1993 года. Быў таксама дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Па дадзеных праекта luka.zone, ён «падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі».
Падчас пратэстаў 2020 года работнікі трох філіялаў «Гроднаэнерга» выказалі салідарнасць з удзельнікамі мірных пратэстаў і напісалі зварот да гарадскіх уладаў. Яны прасілі аб правядзенні паўторных сумленных выбарах.
Чытайце таксама: «Не прызнаем лічбы ЦВК». Работнікі «Гроднаэнэрга» звярнуліся да ўладаў горада



