Новай дырэктаркай Гродзенскай абласной філармоніі стала Наталля Леўшунова. Да гэтага пасаду займаў Валерый Слабыш. Былыя супрацоўнікі паведамляюць, што яго затрымалі.

Наталля была начальнікам аддзела культуры Лідскага райвыканкама. Сцвярджаюць, што ў яе значны стаж працы ў сферы культуры і багаты вопыт кіруючай дзейнасці.

Валерый Слабыш пачаў кіраваць філармоніяй пасля затрымання свайго папярэдніка ў 2017 годзе. Апошнія згадкі пра яго ёсць у лютым 2025 года — тады яго ўзнагародзілі юбілейным медалём «Беларускі фонд міру — 60 гадоў». Па словах супрацоўнікаў філармоніі, Валерыя затрымалі і трымаюць у СІЗА. Яго сацсеткі не абнаўляюцца.

Валерий Слабыш. Фото: БЕЛТА
Валерый Слабыш. Фота: БЕЛТА

Чытайце таксама: У Гродне выступіць расійскі Shaman. Гродзенцы купляюць квіткі (абноўлена)