Бістро «Ямми» пачне працу 28 лістапада. Установа знаходзіцца на вуліцы Ажэшкі, 25 і спецыялізуецца на пінсах і сушы. Як распавялі ўладальнікі бістро NewGrodno, «Ямми» — гэта «пераход ад дастаўкі „Ваши суши“ да ўстановы».
У «Ямми» будуць падаваць пінсы (аналаг піцы, але з крыху іншым, больш лёгкім тэстам з трох відаў мукі) з 13 відамі начынняў. У такім тэсце менш калорый, чым у тэсце для піцы. Сярод начынняў - лісічкі, бужаніна, пікантныя агуркі, італьянская мартадэла, ласось і ікорны соус. Кошт пінс — ад 16 руб. Таксама будуць гатаваць сушы ад 15 руб., запечаныя мідыі і розныя салаты.


Бістро знаходзіцца непадалёк ад парка — на Ажэшкі, 25. Ва ўстанове 30 пасадачных месцаў. У афармленні інтэр'еру выкарыстоўвалі светлыя адценні, а ў якасці акцэнтаў - лямпы геаметрычных формаў.
Адкрыццё ўстановы запланавана на 28 лістапада. Рэжым працы бістро з нядзелі па чацвер — з 10:30 да 22:00, у пятніцу і суботу — да 23:00.
Чытайце таксама: У гродзенскім Доме быту хочуць зрабіць кафэ



