Да 2027 года ў Крэве з’явіцца музейны комплекс, піша Onliner.by. Акрамя экспазіцыі, там размесцяць некалькі турыстычных кропак: магазін, кафэ і залу для лекцый. Аб неабходнасці стварэння музея спецыялісты загаварылі пасля заканчэння першага этапа рэканструкцыі замка.

Музейны комплекс размесцяць ля ўсходняй сцяны замка. Раней там знаходзіліся памяшканні для слуг і аховы замка. Вясной 2026 правядуць круглы стол, падчас якога вызначаць канцэпцыю музея.

Ужо вядома, што ў экспазіцыю ўвойдуць артэфакты, знойдзеныя падчас раскопак гарадзішча. У комплексе таксама з’явіцца лекцыйная зала, кафэ і кропка з сувенірнай прадукцыяй.

Трэці этап рэстаўрацыі пачнуць у 2027 годзе

Для музея думалі пабудаваць драўляныя павільёны, але ідэю адхілілі з-за дарагоўлі. Таксама адмовіліся ад ідэі стварэння музея ў данджоне (галоўнай вежы замка) — праект абыйшоўся б у «шматмільённую суму», піша Onliner.

Падмурак знойдзенай трэцяй вежы цяпер часова закансерваваны (засыпаны пяском). Работы тут адновяць у 2026 годзе. У планах рэстаўратараў стварыць над старым/новым аб’ектам купал са спецыяльным тэмпературным і гідрарэжымам.

Рэканструкцыю княжай вежы перанеслі на трэці этап рэстаўрацыі, які запланаваны на 2027 год. Аднаўляць гістарычнае аблічча данджона пачнуць не раней за 2030 год.

Чытайце таксама: Праз суд ліквідуюць фонд «Крэўскі замак». Ён 18 гадоў вывучаў і дапамагаў захоўваць спадчыну Крэва