Гастрабар з мяснымі дэлікатэсамі адкрываецца па вул. Карла Маркса, 31 – на месцы былога клуба “Колизей 2000”. Месца адкрыецца ў пятніцу 28 лістапада.

“Назва нашай установы паходзіць ад лацінскага слова “bovini”, што азначае “бык”. Гэта выдатна адлюстроўвае нашу канцэпцыю – тут мы ставім вялікі акцэнт на кухню і вытанчаныя стравы з мяса”, — пішуць уладальнікі.

Таксама абяцаюць здзівіць кактэйльнай картай ад шэф-бармэна. Можна замовіць выязны фуршэт з абслугоўваннем. Кожны ўікэнд будзе DJ-set да раніцы. Па пятніцах і суботах установа будзе працаваць да 6 раніцы.

Таксама гастрабар Bovini ўжо запрашае адсвяткаваць навагодні карпаратыў. Абяцаць:

  • Спецыяльнае святочнае меню, 
  • Навагоднюю шоў-праграмау з вядучым,
  • Атмасферныя дэкарацыі і фотазона,
  • Фатографа.

Колькасць месцаў абмежаваная. Для браніравання даступныя даты з 19 па 30 снежня.