Шклозавод «Нёман» прадае хрустальны сервіз за амаль 4 тыс. руб. На высокі кошт вырабаў звярнула ўвагу карыстальніца пад нікам Настенька Морозова — беларуска апублікавала відэа ў TikTok.

Набор крыштальных чарак і графіна з гравіроўкай беларуска знайшла ў адной з крам. Яго кошт — 3740 руб. «Бл… 70 капеек не хапае», — пракаментавала цану беларуска.

Шклозавод "Нёман" прадае крыштальны набор за амаль 4 тыс. руб. - беларусы здзіўлены
Крыштальны набор ад шклозавода «Нёман». Скрыншот Hrodna.life TikTok-відэа Настеньки Морозовой

У каментарах карыстальнікі выказалі здагадку, што кошт указаны ў расійскіх рублях. Але аўтарка адзначыла, што зняла відэа адной з крамаў Мінска.

«Гэта вам не Монтэ Карла нейкае. Гэта Беларусь, дзетка. Краіна нафтавікоў, мільярдэраў і арабскіх шэйхаў», — пажартаваў Lutick1979.

«У бацькоў у серванце такога дабра навалам. Атрымліваецца, яны мільянеры», — пішаhenryford.

«З'ездзіце на экскурсію ў Бярозаўку, паглядзіце як гэта робяць людзі, толькі сваімі ўласнымі рукамі. Незвычайнае ўражанне як з ярка жоўтай масы вадкага крышталя атрымліваюць вось такую ​​прыгажосць», — распавядае nevizhusmyslaprodolzhat.

«Гэта купляюць замежныя турысты, ім такое падабаецца і шануецца вельмі», — лічыць Oxi Ver.

У анлайн-каталогу шклозавода ёсць яшчэ некалькі набораў, кошт якіх перавышае тры тысячы рублёў. Напрыклад, можна купіць набор крыштальных талерак з гравіроўкай васількоў. Абыдзецца ў 3115 руб. А ў раздзеле з дэкаратыўнымі таварамі прадаюць крыштальную шкатулку, яна каштуе 4396 руб.

У інтэрнэце таксама ёсць прапановы ад замежных вытворцаў, якія вырабляюць наборы, падобныя да «Нёманскага». Напрыклад, чэшская кампанія Bohemia Crystal Glass прадае крыштальны набор для гарэлкі за $ 955 (3250 руб). Крыштальны набор з шасці куфляў і графіна французскай вытворчасці абыйдзецца ў $ 900 (3062 руб.).

Чытайце таксама: «Шклянкі з вібраніуму»: людзі здзівіліся цэнам на прадукцыю шклозавода «Нёман»