Дзяржаўны камітэт па маёмасці выставіў на таргі самалёт Ан-2, які часта называюць “кукурузнікам”. Цяпер самалёт знаходзіцца ў гродзенскім аэрапорце. Стартавая сума лота – 60 тыс. руб., аўкцыён адбудзецца 5 снежня, піша БЕЛТА.
Кукурузнік мадэлі Ан-2 распрацавалі ў 1947 году ў СССР. У самалёта ёсць розныя мадыфікацыі, яго выкарыстоўваюць у сельскай гаспадарцы, спорце, вучобе, а таксама для пасажырскіх перавозак.
Усяго было пабудавана больш за 18 тыс. такіх самалётаў – іх экспартавалі ў 26 краін свету.
“Авіякампанія Гродна” распрадавала самалёты і раней – у лістападзе 2024 на аўкцыён выставілі пяць “кукурузнікаў”. Маёмасць прадавалі з-за даўгоў. Згодна са справаздачай, дзейнасць кампаніі за апошнія два гады прыносіла толькі страты. А ў пачатку 2024 года авіякампанію “Гродна” рэарганізавалі і вырашылі далучыць да «Белавіа».
Чытайце таксама: Будынкі ў Гродне па некалькі разоў выстаўляюць на аўкцыён: стартавая цана зніжаецца, але пакупнікоў няма


