У польскай вёсцы Мастаўляны захаваліся падмуркі сядзібы, у якой жыў Кастусь Каліноўскі. Беларускія гісторыкі і краязнаўцы плануюць аднавіць сядзібу, паведаміла журналістка Вольга Сямашка ў эфіры «Радыё Рацыя».

Па словах Сямашкі, праект аднаўлення сядзібы будуць рэалізоўваць суполнымі намаганнямі беларусаў, якія апынуліся ў эміграцыі, а таксама навукоўцаў з Беларусі. У аднаўленні будуць удзельнічаць гісторыкі, архітэктары і актывісты — яны будуць карыстацца існуючай схемай плана сядзібы.

«Ёсць цэлая навуковая праца, прысвечаная гэтым месцам, ёсць схема плану сядзібы. Калі гэта будзе сур’ёзны праект, будзе шмат абмеркаванняў, але прыблізна мы можам прыблізна уявіць, як гэта выглядала», — кажа Сямашка.

Таксама з’явілася выява рэканструкцыі сядзібы. Журналістка кажа, што яе стварыў «адзін з добрых беларускіх архітэктараў». Сямашка прызнае, што рэканструкцыя «выклікае некаторыя пытанні» у прафесійным асяроддзі. «Але мне падаецца, што мы ад гэтага можам адштурхоўвацца», — дадае яна.

У Мастаўлянах плануюць аднавіць сядзібу Каліноўскіх 
Выява рэканструкцыі сядзібы Каліноўскіх. Крыніца: «Радыё Рацыя»

Вёска Мастаўляны находзіцца непадалёк ад польска-беларускай мяжы, у 1838 месца належала Гродзенскаму павету. Тут нарадзіўся кіраўнік паўстання 1863−1864 гадоў Кастусь Каліноўскі.

Напрыканцы лістапада 2025 года ў Мастаўлянах адкрылі інфармацыйныя шыльды. Іх ўсталявалі каля сядзібы Каліноўскіх.

Чытайце таксама: Каліноўскі, скарб Талочкаў і кавалачак Брэстчыны: 10 месцаў паміж Свіслаччу і Зэльвай — за 1 дзень