Бізнесмена з Гродна Сяргея Цвікевіча затрымалі ў канцы лютага — пачатку сакавіка 2025. Мужчыну судзілі ў Гродзенскім абласным судзе па арт. 361 ч. 3 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і арт. 130 ч. 1 КК (распальванне варожасці), піша «Наша Ніва».
Прыгавор суда ўступіў у сілу ў лістападзе. Сутнасць абвінавачанняў невядомая, як і рашэнне суда. Верагодна, цяпер Цвікевіч знаходзіцца ў турме.
Сяргею Цвікевічу 44 гады. Паводле інфармацыі з сацсетак, ён вучыўся ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Працаваў у сферы бізнесу — у 2002 годзе адкрыў першае ІП. Адна са сфер дзейнасці ІП — «здача нерухомасці».
У гродзенца двое непаўналетніх дзяцей. Мужчына будаваў дом і аддаваў перавагу актыўнаму адпачынку — незадоўга да затрымання ездзіў з сынам на Эльбрус, а пасля катаўся з гор у Сілічах.
Чытайце таксама: Гродзенец абразіў дзяўчыну ў TikTok-роліку і папрасіў грошы за выдаленне. Яна пайшла ў суд



