Даўгабуд у аграгарадку Уселюб Навагрудскага раёна знеслі. Гэта недабудаваны магазін са сталовай, які пачалі ўзводзіць у 1986 годзе, паведамляе Камітэт дзяржкантролю.
Грошы на гэта выдзелілі з раённага бюджэту. Тэрыторыю ўжо расчысцілі ад будаўнічага смецця.

Ва Уселюбе, паводле перапісу, жыве крыху больш за 600 чалавек. Там ёсць сярэдняя школа, дзіцячы сад, бальніца, амбулаторыя, клуб, паштовае аддзяленне. За сто гадоў насельніцтва скарацілася на 130 чалавек.
Мястэчка вядома з 15 стагоддзя. Там ёсць Касцёл Святога Казіміра першай паловы XV стагоддзя і сядзібна-паркавы комплекс О’Руркаў (XVIII ст.), прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Чытайце таксама: У Свіслацкім раёне зносяць недабудаваны бальнічны корпус — пуставаў больш за 30 гадоў



