5,2 тоны былога ва ўжыванні адзення прадаюць з аўкцыёну ў Гродзенскай вобласці. Яно належала прыватнаму гандлёваму ўнітарнаму прадпрыемству “БаксарНЕТ”.

Вопратку сэканд-хэнд прадаюць за даўгі. Яна знаходзіцца на складзе “БаксарНЕТ” у Ашмянах. Продаж арганізуе “Белюрзабеспячэнне”. Таргі пройдуць 25 лістапада. Пачатковая сума аўкцыёну – 182 000 рублёў.

Фірма “БаксарНЕТ” займалася міжнароднымі перавозкамі, аптовым продажам сэканд-хэнда і яго размытнёўкай. Instagram фірмы не абнаўляўся з 2022 года.

Чытайце таксама: Закупы ў сэкандзе: новы від спорту ці шлях да зялёнай эканомікі?