Кавярню MIO у мікрараёне Дзевятоўка выставілі на продаж. Установа працавала паўгода, пасля для бізнэсу пачалі шукаць новага гаспадара.
Уладальнік адзначае, што кавярня знаходзіцца ў прахадным месцы, а за некалькі месяцаў працы ўжо сфарміравала базу пастаянных наведвальнікаў.
У кошт бізнэсу ўваходзіць «укамплектаваны персанал, наладжаныя пастаўкі і пастаянныя кліенты». Кавярню прадаюць за 42 тыс. руб.
Установа адкрылася ў траўні 2025 насупраць «Гроднааблнафтапрадукт». Кавярня пазіцыянуе сябе як дог-фрэндлі. У MIO спецыялізуюцца на аўтарскіх кававых напоях, таксама падаюць марозіва і выпечку.
Чытайце таксама: Уладальнікі ўсё часцей адкрываюць кавярні ў спальных раёнах Гродна



