Завяршаецца рэканструкцыя гатэля «Нёман», які прыйшоў на змену гасцініцы «Беларусь». Зараз там працуюць тры паверхі і 111 нумароў розных катэгорый. У іх могуць размясціцца да 165 гасцей, паведамляе «Гродна Плюс».

Да адкрыцця рыхтуюць яшчэ тры паверхі і бар. Да Новага года комплекс будзе працаваць у поўным аб’ёме, прапаноўваючы для размяшчэння 197 нумароў. Да навагодніх святаў вольныя месцы практычна забраніравалі.

Капітальны рамонт гатэля пачалі ў 2018, калі яго выкупіў баранавіцкі інвестар. Планавалася, што гасцініца адкрыецца да верасня 2020 года. У сакавіку 2025 у гатэля змянілася назва — зараз гэта не гасцініца «Беларусь», а гатэль «Нёман».