У лесапарку Пышкі пачынае працу фудтрак Crepes Lab — яго кухары спецыялізуюцца на тонкіх французскіх блінах, якія таксама называюць крэпы. У хуткім часе фудтрак запрацуе ў тэставым рэжыме.

Бліны гатуюць на месцы, расказвае Instagram-старонка Crepes Lab. Падаваць іх будуць з салодкімі і салёнымі начыннямі. Блінчык з ласосем абыйдзецца ў 19 руб., з ялавічынай каштуе 16 руб. Уладальнікі фудтрака адзначаюць, што цяпер гродзенцы «адчуюць смак Францыі, прыгатаваны з беларускай душой». А саму ўстанову называюць «бліновай лабараторыяй».

Акрамя бліноў у фудтраку гатуюць закускі: курыныя нагетсы, сырныя палачкі і бульбу фры.

Запланавана хуткае адкрыццё ў тэставым рэжыме. Дакладную дату ўладальнікі не назвалі, пакуль «завяршаюць будаўніцтва».

Фудтрак знаходзіцца ў лесапарку Пышкі на бульвары Ленінскага Камсамола, 56. Crepes Lab будзе працаваць штодня з 11:00 да 22:00.

Чытайце таксама: У Гродне адкрылася кафэ «GRAND» — з блінцамі і сырным рафам